Герасіменя і Цуркін могуць пажаніцца ў наступным годзе

Герасіменя і Цуркін могуць пажаніцца ў наступным годзе

Бронзавая прызёрка Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра Аляксандра Герасіменя і яе калега па зборнай па плаванні Яўген Цуркін хочуць пажаніцца. Пра гэта Герасіменя сказала ў эфіры праграмы “Буйным планам” на тэлеканале “Беларусь 1”.

Яна таксама распавяла, што яны з Яўгенам ужо некалькі гадоў разам, аднак знакамітая спартсменка не вельмі хацела афішаваць гэтыя адносіны. Аляксандра патлумачыла, што не любіць, калі пачынаюць абмяркоўваць асабістае жыццё, аднак лічыць, што людзі маюць права абмяркоўваць яе спартовыя выступы.

Пара пакуль не вызначыла дакладную дату вяселля, але мяркуецца, што Аляксандра і Яўген возьмуць шлюб налета, калі змогуць да гэтага падрыхтавацца. Падчас перадачы алімпійская прызёрка паказала пярсцёнак, падораны жаніхом, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі