Германія пераглядае правілы падачы дакументаў на шэнгенскія візы

Шэнгенская віза

Шэнгенская віза / dw.com

Пасольства Германіі больш не будзе прымаць выпіскі з рахункаў, калі яны былі адкрытыя на працягу 6 месяцаў да падачы дакументаў і з іх не ажыццяўляліся транзакцыі. "Гэта тычыцца як дэпазітных рахункаў, так і ўсіх астатніх відаў банкаўскіх рахункаў",кажуць у нямецкім дыппрадстаўніцтве.

Чалавеку, які захоўвае грошы дома і спецыяльна пад паездку адкрывае рахунак, эксперты раяць прынесці ў амбасаду дзве выпіскі. Адну — з асноўнай карты, з якой ідзе аплата "штодзённых" плацяжоў у беларускіх рублях. На гэтым рахунку можа быць сума, недастатковая для паездкі. А таксама ўзяць з сабой другую выпіску — з валютнага рахунку, створанага нядаўна, але на якім ёсць неабходная сума для паездкі.

У тых, хто толькі плануе запісацца для падачы дакументаў на візу ў амбасаду Германіі, ёсць час выканаць усе ўмовы. Чакаць чаргі для падачы дакументаў беларусам часам даводзіцца да года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі