Германія вылучыць Украіне грант у 1 млрд еўра
Олаф Шольц і Уладзімір Зяленскі
Германія выдзеліць Украіне 1 млрд еўра. Сродкі будуць накіраваныя ў дзяржбюджэт Украіны для фінансавання першачарговых сацыяльных і гуманітарных расходаў у час ваеннага становішча.
"Мы спадзяемся атрымаць грошы ўжо ў бліжэйшы час. Гэты грант — надзвычай важкі ўклад для падтрымкі нашай дзяржавы ў гэты няпросты час", — заявіў пры падпісанні Пагаднення аб вылучэнні грошай міністр фінансаў Украіны Сяргей Марчанка.
Ва ўкраінскім Мінфіне нагадалі, што з пачатку поўнамаштабнай вайны Украіна ўжо атрымала ад урада Германіі доўгатэрміновы льготны крэдыт на 300 млн еўра для фінансавання дзяржаўнага бюджэту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.