Германію атакуе цыклон “Фрыдэрыке” (фота)

Германію атакуе цыклон “Фрыдэрыке” (фота)

Германію атакуе цыклон “Фрыдэрыке”. У зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія і ў суседніх рэгіёнах каля 100 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці. Моцны вецер (яго максімальная хуткасць складала ад 90 да 130 км/г, месцамі — да 200 км/г) ламаў дрэвы, некаторыя з іх падалі на дарогі, на аўтамабілі. У горадзе Эмерых-ам-Райн дрэва ўпала на 59-гадовага мужчыну, ён загінуў, інфармуюць нямецкія СМІ.

З-за стыхіі спынены рух на чыгунцы ў Ніжняй Саксоніі і ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі. У Дзюсельдорфе аэрапорт адмяніў каля двух дзясяткаў рэйсаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі