Гіркін хацеў знесці шматпавярховікі ў Данецку, каб абараняцца ў руінах

Захарчанка адзначыў, што масквіч Ігар Гіркін (Стралкоў) "своеасаблівы герой", які "падняў сцяг", распачаў барацьбу з украінскімі сілавікамі на Данбасе. За гэта яго паважаюць дзеячы "ДНР". У той жа час яны не падтрымлівалі яго ў пытаннях, калі гэты афіцэр запасу ФСБ не лічыўся з жыццямі мірных жыхароў.

"Для мяне знесці дзевяціпавярховікі на ўскраіне Данецка — дзіка, — цытуе словы Захарчанкі censor.net.ua. — Мы яму не далі іх знесці. Ён хацеў таму што, на яго думку, абараняцца ў руінах зручней. Таму што ён тут не жыве".

Нагадаем, Гіркін вясной-летам кіраваў тэрарыстамі ў Славянску, а пасля стаў "міністрам абароны" так званай "ДНР". Са жніўня ён знаходзіцца ў Расіі і вяртацца на Данбас пакуль не збіраецца, хоча змагацца з "пятай калонай" у Расіі.

На здымку — Ігар Гіркін. Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі