Гісторыю ў школах пачалі выкладаць па-новаму
Новы прынцып выкладання абраны для таго, каб паспець вучням расказаць больш. Але замест таго, каб дадаваць у падручнікі новыя тэмы, іх адтуль выкрэсліваюць Як даведалася Еўрарадыё, прынцып выкладання гісторыі ў школах цалкам змяніўся. Пройдзены гістарычны перыяд не будзе паўтарацца ў старэйшых класах. Генадзь Пальчык, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі, гаворыць, што, дзякуючы лінейнаму прынцыпу выкладання, школьная праграма насыціцца новым матэрыялам.
Генадзь Пальчык: “Раней былі так званыя два канцэнтры. То бок мы праходзім прадмет да базавай школы, а потым ідзе паўтор таго, што было. Напрыклад, гісторыя, яна зноў пачыналася са старажытнага свету. Цяпер пабудова праграмы іншая, у яе лінейны прынцып. То бок мы пачалі гісторыю вывучаць у 5 класе, яна пайшла да 11 класа ўключна, і няма гэтага другога цыклу паўтарэння. У сувязі з гэтым, напрыклад, у 10 класе, калі быў нейкі паўтор, то нейкага параграфа і не было. І гэтыя дадатковыя парарафы – гэта не залішняя інфармацыя. Яна звязаная з тым, што пераструктуравалася логіка праграмы ў лінейны прынцып”.
Еўрарадыё пагутарыла з настаўнікамі гісторыі і было здзіўлена іх адказамі. Людміла Рогач распавяла нам, што выкладаць гісторыю Беларусі стала складаней. Выкладчыца вымушаная штораз казаць дзецям, якую кніжку браць на заняткі. Да таго ж яна кажа, што гісторыя ўспрымаецца вучнямі “адрывачна”.
Людміла Рогач: “Гэта вельмі нязручна. Дзеці атрымоўваюць такую дробную частку матэрыялу, гісторыі Беларусі адводзіцца мінімум ва ўсім гэтым. Дык яна яшчэ падаецца бессістэмна. Напрыклад, дзеці падыходзяць да нейкай тэмы, напрыклад, Кастрычніцкай рэвалюцыі. Тады мы толькі ўзгадваем гісторыю Беларусі і ў кантэксце той жа гісторыі Расіі ці сусветнай яе вывучаем. Потым зноў пераскокваем на сусветную гістрыю, і ланцужочак нашай гісторыі неяк перарываецца. І потым мне зноў яго трэба склеіваць, калі мы падыходзім да нейкай чарговай тэмы. Губляецца пераемнасць тэмаў”.
Еўрарадыё: Дык а можа так яны будуць бачыць кантэкст падзей у Беларусі?
Людміла Рогач: “Мне здаецца, наадварот, яны адчуваюць гісторыю Беларусі як нешта другаснае, негалоўнае. Ёсць сусветная гісторыя, а Беларусь толькі кропелька”.
Нагадаем, год таму намесніца начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская казала Еўрарадыё, што нягледзячы на тое, што прадмет будзе цяпер называцца “гісторыя”, гісторыі нашай краіны там менш не стане.
Валянціна Маеўская: “Адна гадзіна на гісторыю Беларусі, другая – на сусветную гісторыю. І так, як было, так і застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца “Гісторыя”.
На пытанне, ці змогуць дзеці засвоіць гісторыю сістэмна, калі ў старэйшых класах не будуць паўтараць пройдзенае, гісторык Уладзімір Валодзін выказаў свае сумневы.
Уладзімір Валодзін: “Шчыра кажучы, нават мне гісторыя старажытнасці і сярэдніх вякоў заўжды давалася нашмат складаней, чым гісторыя новага і найноўшага часу. Лінейны прынцып выкладання мне здаецца няслушным”.
З вяртаннем да аддзінаццацігодкі дзяржава друкуе новыя падручнікі па ўсіх прадметах, у тым ліку і па гісторыі. У падручніках гэтых нібыта мусяць быць дадатковыя параграфы замест паўтарэння. Але настаўніца Людміла Рогач сцвярджае, што інфармацыі ў падручніках стала менш і яна вельмі няроўна асвятляецца.
Людміла Рогач: “Падручнікі, на маю думку, жудасныя. Вельмі шмат малюнкаў і вельмі мала фактаў, мала самой гісторыі. І сярод тэм няроўнасць. Напрыклад, на Савецкі час, даецца максімум - цэлая вялізная праграма. Пра ВКЛ – мінімум. “Беларусь у складзе Расійскай імперыі” выкладаецца з зусім іншым падыходам: цяпер гэта справядлівае з’яднанне са славянскімі народамі. Пра рэпрэсіі ўвогуле два радочкі, што падчас сталінскага кіравання праводзіліся рэпрэсіі. І ўсё. Курапаты таксама не ўлічваюцца, хоць раней у падручніках гэта было. Вялікая ўвага Вялікай Айчыннай вайне - выдадзеныя асобныя падручнікі для школьнікаў. І вельмі мала часу на культуру”.
Фота - www.help-hrodna.info