Глен Хэнлан прызнаны найлепшым хакейным трэнерам сезона

Па заканчэнні хакейнага сезона выданне апытала журналістаў, каб вызначыць найлепшага трэнера краіны. 81 рэспандэнт мусіў назваць трох найлепшых настаўнікаў. Падлік галасоў праводзіўся па традыцыйнай схеме: за першае месца прысуджалася 3 ачкі, за другое — 2, за трэцяе — 1.

У выніку найлепшым трэнерам Беларусі сезона-2013/14 стаў настаўнік зборнай Беларусі Глен Хэнлан — 208 ачкоў (67 першых месцаў, 3 другіх і 1 трэцяе). Другім апынуўся Сяргей Пушкоў ("Нёман") — 83 (4, 30, 11), трэцім — Любамір Покавіч ("Дынама" Мінск, КХЛ) — 45 (2, 15, 9).

Фота — championat.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі