Глыбоцкага апазіцыянера не ўзялі на працу ў міліцыю
Яраславу Берніковічу адмовілі, бо нехта напісаў заяву раней за яго.
Пра гэта апазіцыянеру сказаў намеснік начальніка Глыбоцкай міліцыі па ідэалагічнай рабоце.
Як распавядала Еўрарадыё, Берніковіч, які не мае цяпер сталай працы, заўважыў у мясцовай газеце абвестку пра вакансіі ў Глыбоцкім РАУС. Апазіцыянер сабраў неабходныя дакументы і прапанаваў міліцыі свае паслугі.
У каментары Радыё "Свабода" Берніковіч прызнаў, што асабліва і не разлічваў на станоўчае рашэнне. Насамрэч праца ў яго ёсць: цяпер ён выдае рэкламную газету. Але фармальна звольніўся з пасады дырэктара, каб знізіць фінансавую нагрузку на прадпрыемства.
Фота — svaboda.org