Глыбоцкі камбінат: расіяне вывучаюць кантрафакт замест нашай згушчонкі

Глыбоцкі камбінат: расіяне вывучаюць кантрафакт замест нашай згушчонкі

Расіяне заявілі пра няякасную глыбоцкую згушчонку пасля вывучэння кантрафактнай прадукцыі. З такой заявай выступіла адміністрацыя Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната на сваім сайце. 

Вытворцы кажуць, што надаўны Раскантроль апублікаваў атрыкул, быццам глыбоцкая згушчонка не адпавядае ДАСТ 31688-2012. Праверка, якую правёў камбінат, вывучыўшы пратаколы на сайце www.roscontrol.com, паказала, што расійскія спецыялісты мелі дачыненне з кантрафактам.

"Мяркуем, што дадзеная прадукцыя зробленая не на нашым прадпрыемстве", — кажуць на Глыбоцкім камбінаце.

Таксама вытворцы звяртаюць увагу, што "Раскантроль" не дзяржаўная, а грамадская арганізацыя, "якая ўмела выкарыстоўвае прыстаўку "Р.О.С." у сваёй назве. Гэтае скарачэнне расшыфроўфаецца як "Региональная общественная система контроля" (рэгіянальная грамадская сістэма кантролю). 

"Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат выпускаў і працягвае выпускаць для вас якасную прадукцыю. Не многія вытворцы могуць пахваліцца такім асартыментам малочных прадуктаў. На прадпрыемстве ўкаранёна і паспяхова працуе міжнародная сістэма бяспекі харчовых прадуктаў FSSC 22000, сістэма бяспекі харчовых прадуктаў на аснове крытычных кантрольных кропак НАССР, што ўжо з'яўляецца гарантам якасці. Штогод наш камбінат атрымлівае ўзнагароды за якасць выпусканай прадукцыі, у тым ліку і ў Расійскай Федэрацыі", — падкрэсліваюць глыбачане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі