Глыбоцкую газету “Прэфект-інфо” аштрафавалі амаль на чатыры мільёны рублёў

Рэдактар газеты Зміцер Лупач лічыць, што пакаранне звязанае з грамадска-палітычнай дзейнасцю як яго самога, так і заснавальніка газеты Яраслава Берніковіча.  Яны прымалі ўдзел у апошняй мясцовай выбарчай кампаніі.



Суд знайшоў парушэнні ў некаторых рэкламных блоках, змешчаных у газеце. Па словах Лупача, гэтыя рэкламныя блокі выходзілі  ў іх на працягу чатырох гадоў, але ўлады звярнулі на гэта ўвагу менавіта перад выбарамі. Цяпер у сувязі са штрафам выданне знаходзіцца на мяжы закрыцця.



Рэкламная газета “Прэфект-інфо” была заснаваная ў верасні 2009 года. Яна распаўсюджвалася ў Глыбокім, Докшыцах, Паставах і Шаркаўшчыне. У рэдакцыі газеты пастаянна ладзіліся розныя грамадскія і культурніцкія мерапрыемствы.



Фота Змітра Лупача — westki.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі