“Гомель” падазраюць ва ўдзеле ў дзіўным матчы, будзе разбіральніцтва (відэа)

“Гомель” падазраюць ва ўдзеле ў дзіўным матчы, будзе разбіральніцтва (відэа)

Футбольны клуб “Гомель” падазраюць ва ўдзеле ў дамоўным матчы. Гаворка ідзе пра таварыскі паядынак на кіпрскім зборы з расійскім клубам “Урал” з Екацярынбурга, які прайшоў 7 лютага. “Гомель” выйграў першы тайм з лікам 1:0, у другім тайме забіў яшчэ адзін гол, але з 59-й да 80-й хвіліне беларускія футбалісты нечакана прапусцілі адразу пяць галоў і прайгралі — 2:5.

Некамерцыйная арганізацыя па барацьбе з дамоўнымі матчамі “Federbet” заявіла, што на гэты спарынг была зафіксавана падазрона вялікая колькасць ставак. Пры гэтым распаўсюджанымі іх варыянтамі былі поспех “Гомеля” да перапынку, выніковая перамога “Урала” з розніцай як мінімум у два мяча, агульная колькасць забітых мячоў не менш за чатыры, піша “Прессбол”.

Як інфармуе сайт by.tribuna.com, Беларуская федэрацыя футбола адрэагавала на скандал і збіраецца правесці разбіральніцтва. Адзначаецца, што “Гомель” не паведаміў АБФФ пра запланаваны спарынг з “Уралам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі