Гомельскі аўтавакзал следам за "Мінсктрансам" адмяніў рэйсы да Кіева
Адпраўленне пастаянных кіеўскіх рэйсаў цяпер ажыццяўляецца толькі да Чарнігава згодна з раскладам.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара аўтавакзала Станіслава Драпея. Такое рашэнне было прынятае перавозчыкам пасля цяжкасцяў, якія ўзніклі пры перамяшчэнні па тэрыторыі Украіны.
Па словах Драпея, у раскладзе не выключаныя карэкціроўкі. Напрыклад, 20 лютага з-за адсутнасці пасажыраў быў цалкам адменены ранішні рэйс Гомель — Кіеў. Таму, перш чым прымаць рашэнне аб паездцы ў гэтым кірунку, варта напярэдадні ўдакладніць, ці будзе рэйс.
На Гомельскім аўтавакзале пакуль не могуць назваць дату аднаўлення рэйсаў у Кіеў.
Фота — wikipedia.org