Гомельскі кіроўца, які выехаў з дарогі ў сквер, — пад крымінальнай справай

Справа пачатая за парушэнне ПДР, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, інфармуе БелаПАН. Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 16 студзеня. Кіроўца аўтобуса №17 выехаў з праезнай часткі ў сквер імя Грамыкі, знёс на сваім шляху лаўкі і драўляныя скульптуры, а таксама наехаў на жанчыну-пешахода, якая сканала на месцы.



Пры дастаўленні ў лякарню вонкавых пашкоджанняў у кіроўцы не было. Медыкі высвятляюць, ці мае ён якое-небудзь захворванне, якое магло справакаваць рэзкае пагаршэнне здароўя. Паводле папярэдняй версіі медыкаў, у кіроўцы здарыўся эпілептычны прыпадак, але пакуль яна афіцыйна не пацверджаная.



Загінулая 42-гадовая жанчына працавала медсястрой, у яе застаўся 20-гадовы сын.



Таксама ў лякарню трапіла 58-гадовая пасажырка аўтобуса з пераломамі. Па яе словах, траўмы яна атрымала ўжо пры выхадзе з аўтобуса, калі ён спыніўся, упёршыся ў драўляную скульптуру ў скверы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі