Гомельскі вінзавод: Выраб фруктова-ягадных вінаў трэба павялічваць

Гомельскі вінзавод: Выраб фруктова-ягадных вінаў трэба павялічваць

“Фруктова-ягадныя віны робяцца без дабаўлення спірту, гэта не “чарнілы””, — рэагуюць на Талачынскім вінным заводзе, калі пытаю пра павелічэнне на 80% квот на выраб тых самых “не чарніл”.

Гэта значыць, што ў наступным годзе выраб гэтых він без спірту вырасце на 80%. Але болей пакуль не трэба, заводы не пацягнуць.

“Квоты на выраб павялічваюцца ў залежнасці ад ёмістасці вытворчасці. Пакуль гэтых 80% дастаткова. Калі мы робім план развіцця, мы ўлічваем і аб’ёмы продажаў, каб гэта было суразмерна. Першы год мы паспрабавалі — прадалі, таму павялічылі. Наступны год зноў плануем больш вырабіць”, — прагназуюць на гомельскім вінным заводзе.

Але квота на выраб мацаваных марачных він, а таксама він палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі таксама павялічваецца ў наступным годзе на 5,4%. Дык у чым розніца паміж фруктова-ягаднымі вінамі і мацаванымі ці “чарнілам”.

“І тое, і тое — пладовыя віны. Ёсць віны вінаградныя, ёсць пладовыя. Пладовыя бываюць мацаваныя і немацаваныя віны. У нас гэтыя віны робяцца без дадавання спірту”, — кажуць на гомельскім заводзе.

Летась выраб фруктова-ягадных він павялічвалі на 54%, а мацаваных він наадварот паменшылі на 4%. Значыць, цяпер “чарніл” стане болей на 1,4%, чым было сёлета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі