Гомельскі заўзятар выбег на поле, каб забіць "Дынама" (фота, відэа)

Здарэнне адбылося 14 ліпеня ў канцоўцы матча чэмпіяната Беларусі па футболе. Антон Матвеенка ўпаў у штрафной мінскага "Дынама". Аднак суддзя не толькі не прызначыў пенальці, але і паказаў паўабаронцу "Гомеля" жоўтую картку за сімуляцыю.
 
Дынамаўцы збіраліся прабіць штрафны, але ў гэты момант на поле выскачыў мужчына. Ён схапіў мяч і панёс яго ў напрамку варот Аляксандра Гутара. Блізнюк паспрабаваў спыніць яго, паказваючы на гадзіннік: маўляў, яшчэ пяць хвілінаў гуляць!
 
Тым часам міліцыянт падбег да дзядулі і вывеў яго з поля. Далейшы лёс заўзятара пакуль невядомы.
 
А “Гомель” у выніку саступіў мінскім дынамаўцам з лікам 1:2 і памяняўся з імі месцамі ў турнірнай табліцы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі