Гомельскую настаўніцу аднавілі на працы па асабістым загадзе Лукашэнкі

Гомельскую настаўніцу аднавілі на працы па асабістым загадзе Лукашэнкі

Настаўніцу гомельскай школы №15 Людмілу Чацвярткову аднавілі на працы. За звольненага пасля скандальнага відэа педагога асабіста заступіўся Аляксандр Лукашэнка.

"Было прамое даручэнне кіраўніка дзяржавы аб аднаўленні на працы гэтай настаўніцы. І гэта даручэнне было выканана, — распавёў Еўрарадыё начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Сяргей Парошын. — Яна адноўленая ў ранейшай пасадзе — класным кіраўніком у 2 "В"класе. Яна нармальны чалавек, яна ўсё разумее. Адрэагавала вельмі станоўча і адэкватна".

Чацвярткову звольнілі 13 верасня — праз выпадак у чацвёртым класе, куды яна прыйшла замяняць калегу. Бацькі аднаго з вучняў апублікавалі відэа, на якім настаўніца трасе партай над галавой вучня з крыкам: "Я пайду ў турму, а табе п...ц!". Увечары ў школе адбылося бацькоўскі сход, на якім настаўніца папрасіла прабачэння за свае паводзіны. Але яе ўсё роўна звольнілі.

Пазней з'явілася поўная версія відэа, з якога можна зрабіць выснову, што канфлікт справакаваў вучань. Чацвярткова несла парту з хваста кабінета, каб адсадзіць кагосьці, і пачала крычаць, калі хлопчык спрабаваў падставіць ёй падножку.

Інцыдэнт раскалоў беларускае грамадства напалам і выклікаў шырокую дыскусію аб стане сярэдняй адукацыі і грамадства цалкам. Адны займалі бок настаўніцы і абвінавачвалі ў тым, што здарылася, бацькоў — маўляў, тыя недастаткова сочаць за выхаваннем сына. Іншыя лічылі, што настаўнік не мае права зрывацца на брыдкаслоўе ні пры якіх абставінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі