Гонку пераследвання выйграла Дальмаер, у Домрачавай 6 промахаў і 37-е месца

Гонку пераследвання выйграла Дальмаер, у Домрачавай 6 промахаў і 37-е месца

Дар’я Домрачава няўдала выступіла ў гонцы пераследвання на 10 км на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. На чатырох агнявых рубяжах яна дапусціла 6 промахаў (у тым ліку 4 — на апошнім) і пахавала надзеі на алімпійскую ўзнагароду, заняла толькі 37-е месца. Па хуткасці стральбы яна была апошняя, на лыжні прадэманстравала 12-ю хуткасць. А вось немка Лаура Дальмаер выдатна правяла гонку і перамагла ў ёй (яна дапусціла 1 промах на агнявых рубяжах). Другое месца заняла Анастасія Кузьміна з Славакіі (з 4 штрафнымі кругамі!), трэцяе — Анаіс Бескон з Францыі (1 промах). Домрачава прайграла Дальмаер амаль 4 хвіліны. Беларуска наракае на складаныя ўмовы надвор'я.

Лепшай сярод беларускіх біятланістак у гонцы пераследвання стала Надзея Скардзіна — 14-е месца з 1 штрафным кругом. Ірына Крыўко стартавала пад 17-м нумарам і прыйшла на фініш 17-й (2 штрафныя кругі). Надзея Пісарава з трыма штрафнымі кругамі стала 44-й сярод 58 удзельніц гонкі.

14 лютага пройдзе індывідуальная гонка на 15 км.

Гонку пераследвання выйграла Дальмаер, у Домрачавай 6 промахаў і 37-е месца
Лаура Дальмаер — пераможца гонкі пераследвання.
Гонку пераследвання выйграла Дальмаер, у Домрачавай 6 промахаў і 37-е месца
Ірына Крыўко стартавала пад 17-м нумарам і ў выніку заняла 17-е месца. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі