Граць у цемры: як і дзе навучаюцца музыцы невідушчыя дзеці?
Госці Еўрарадыё — настаўнікі і вучань філіала музычнай школы мастацтваў № 19 / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
15 кастрычніка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень белага кія. Гэта не свята, а падстава нагадаць грамадству быць больш уважлівымі да невідушчых людзей.
20 гадоў таму ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 19 у Мінску быў адкрыты адзіны ў Беларусі філіял, дзе навучаюцца невідушчыя і слабавідушчыя дзеці.
Госці Еўрарадыё — загадчыца філіяла Марына Дорасева, настаўнік нотнай граматы па сістэме Луі Брайля Марыя Рудко і вучань 5 класа музычнай школы Іван Цэдрык. Размаўляем пра тое, як можна стаць музыкам, не бачачы нот і ўласных пальцаў.