Графік Мікалая Лукашэнкі: Гадзіна — танкі, паўтары гадзіны — музыка (відэа)
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з лепшымі настаўнікамі Беларусі адзначыў, што сучасныя дзеці выдатна валодаюць кампутарамі.
Ды прывёў у прыклад свайго малодшага сына Мікалая, які часам просіць у бацькі кампутар для падрыхтоўкі хатняга задання.
"Так, у танках сядзіць, але ў яго [час] абмежаваны, — распавядае Аляксандр Лукашэнка. — Гадзіна — танкі, паўтары гадзіны музыкі, дзве гадзіны танкі — чатыры гадзіны музыкі. Чатыры — цяжка, таму ён больш за гадзіну ў танкі не гуляе".
Таксама Мікалай Лукашэнка займаецца з настаўніцай англійскай мовай.
На відэа гл. гэты момант ад 11.20.
Фота — ria.ru