Грамадзянін Грузіі папрасіў прытулку ў Беларусі

37-гадовы грамадзянін Грузіі папрасіў прытулку ў Беларусі. Ён ішоў пешшу з Украіны ў Беларусь і са сваёй просьбай звярнуўся да беларускіх памежнікаў.
Цяпер грузін знаходзіцца ў брэсцкім падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. Памежнікі адзначаюць, што апошнім часам на мяжы з Еўрасаюзам адзначаецца павелічэнне колькасці выпадкаў, калі грамадзяне Грузіі спрабуюць пракрасціся ў краіны Ўсходняй і Заходняй Еўропы ў пошуках лепшых умоў жыцця або атрымання прытулку.

Толькі за апошні месяц у Польшчу праз пункты пропуску па ўсіх правілах прайшло больш за 1200 грузінаў, аднак па статыстыцы польскі бок прапускае, толькі палову з іх.

Частка грузінскіх грамадзян часова асядае ў беларускім памежжы ў чаканні зменаў акалічнасцяў. Некаторыя спрабуюць пракрасціся ў краіны Еўрасаюза нелегальна, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі