Грашовыя пераводы беларусаў з-за мяжы выраслі амаль на чвэрць

Грашовыя пераводы беларусаў з-за мяжы выраслі амаль на чвэрць

Асабістыя грашовыя пераводы беларусаў з-за мяжы ў другім квартале гэтага года выраслі на 22,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Усяго было атрымана 267 мільёнаў долараў, перадае БЕЛТА.

Чыстая аплата працы склала 96,6 мільёна долараў і вырасла амаль на 20%. Грашовыя пераводы працуючых за мяжой склалі 143,4 мільёна долараў, а гэта на 23% болей.

Што да пераводаў з Беларусі за мяжу, то яны таксама выраслі — на 1,5%. Усяго за другі квартал адпраўлена 27,4 мільёна долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі