Грузія вырашыла перайменаваць Літву

Грузія вырашыла перайменаваць Літву

Грузія вырашыла перайменаваць Літву. З 25 траўня ў грузінскай мове выкарыстоўваецца аўтэнтычная назва нашай суседкі — Летува (Lietuva). У Міністэрстве замежных спраў Грузіі паведамілі, што такую рэкамендацыю атрымалі з Дэпартамента дзяржаўнай мовы Грузіі. У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што дадзенае рашэнне з'яўляецца сяброўскім жэстам у адказ на тое, што Літва пачала выкарыстоўваць у літоўскай мове аўтэнтычную назву Грузіі, інфармуе сайт apsny.ge.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пачатку траўня сёлета Літва стала афіцыйна называць Грузію Сакартвела. Гэтае рашэнне было прымеркаванае да стагоддзя незалежнасці Грузіі. Грузінскія ўлады прымеркавалі сваё рашэнне да візіту ў іх краіну прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі