Грыгас не сабраў усіх беларускіх баскетбалістак з-за цяжарнасцяў і траўмаў
Галоўны трэнер жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі ў інтэрв'ю газеце "Прессбол" распавёў пра кадравыя страты ў камандзе.
Рымантас Грыгас прызнаецца, што не змог сабраць усіх мацнейшых: "Хацелася ўбачыць больш гульцоў — тых жа Рыцікаву, Валько, Гаспер, Троіну. Аднак па прычыне цяжарнасцяў і траўмаў гэтыя баскетбалісткі ў Францыі нам не дапамогуць".
Праўда, трэнер яшчэ спадзяецца на Таццяну Троіну, што яна здолее хутка набраць форму.
Нагадаем, беларуская зборная рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы, які стартуе 15 чэрвеня ў Францыі. Амаль два тыдні ад 4 траўня яна будзе трэніравацца ў Друскеніках.