The Guardian апублікавала фільм на тэму беларускіх пратэстаў
![The Guardian апублікавала фільм на тэму беларускіх пратэстаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/belorusskie_dokumentalisy_the_guardian.jpg.webp?itok=6LGJbTJZ)
Брытанскае выданне The Guardian апублікавала фільм, у якім трое рэжысёраў-дакументалістаў рэфлексуюць на тэму беларускіх пратэстаў. Максім Швед прыгадвае, як яго падчас здымкаў фільма затрымаў і збіў АМАП, Кацярына Маркавец здымае ахвяраў гвалту, якія перажываюць псіхалагічную траўму, а Андрэй Куціла распавядае гісторыю журналісткі, якую збілі падчас мітынгу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.