ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за лозунг "Жыве Беларусь!"

Тату ў беларуса-ўдзельніка пратэстаў 2020-га (ілюстрацыйнае фота)

Тату ў беларуса-ўдзельніка пратэстаў 2020-га (ілюстрацыйнае фота) / Еўрарадыё

ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за лозунг "Жыве Беларусь!", напісаны на будынку на сваім участку. Яго сілавікі назвалі "нацысцкай крычалкай на ўкраінскі манер". Сам затрыманы кажа на відэа (падчас здымак яго рукі былі ў кайданках), што выкладваў у сацсетках здымкі з бел-чырвона-белым сцягам. БЧБ-сімволіку нібыта знайшлі падчас ператрусу. Для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі гэта "экстрэмізм".

Як піша тг-канал сілавікоў, мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Яго называюць "неверагоднай ахвярай дэструктыўнай прапаганды".

Затрыманні за бел-чырвона-белы сцяг, герб "Пагоня" (у тым ліку і за татуіроўкі), за лозунг "Жыве Беларусь!" адбываюцца па ўсёй краіне. 

ГУБАЗіК затрымаў мужчыну за лозунг "Жыве Беларусь!"
Кадр з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі