Гурт LITESOUND перамог у конкурсе гімнаў ЧС па хакеі
Федэрацыя хакея Беларусі абвясціла вынікі конкурсу песні (гімна) чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.
Паводле вынікаў галасавання журы, першае месца заняў гурт LITESOUND, другое — гурт AURA, а трэцяе — дуэт эстраднай студыі “Міленіум” Цэнтру культуры горада Гродна. Гэтая тройка пераможцаў атрымае права публічнага прайгравання сваіх песень на сусветным хакейным першынстве, а таксама будзе ўзнагароджаная білетамі на адзін з матчаў.
Пры гэтым журы конкурсу вызначыла, што называцца “гімнам” чэмпіянату свету не можа ніводная з прадстаўленых кампазіцый. Таму вырашана называць творы пераможцаў “песнямі чэмпіянату свету”, інфармуе сайт hockey.by