Хакеіста мінскага "Дынама" Мікіту Камарова дыскваліфікавалі на дзве гульні
Хакеіста мінскага "Дынама" 28-гадовага Мікіту Камарова дыскваліфікавалі на дзве гульні. Пра гэта паведамляе сайт Кантынентальнай хакейнай лігі. Нападаючы быў выдалены на 38-й хвіліне другога матчу плэй-оф "Дынама" з "Лакаматывам", які прайшоў у Яраслаўлі 23 лютага (дынамаўцы прайгралі з лікам 2:7).
Камароў атрымаў 10 хвілін дысцыплінарнага штрафу і 20 хвілін дысцыплінарнага штрафу да канца гульні. Акрамя прапушчанага матчу, беларускага хакеіста КХЛ пакарае індывідуальным штрафам.
Такім чынам, Мікіта Камароў не згуляе ў трэцім матчы плэй-оф паміж "Дынама" і "Лакаматывам", які пройдзе на "Мінск-Арэне" ў суботу, 25 лютага (пачатак а 17-й гадзіне).