Хакеісты фінскага "Ёкерыта" пасля паездкі ў Беларусь трапілі на каранцін
Хакеісты фінскага "Ёкерыта" пасля паездкі ў Беларусь трапілі на каранцін. У Хельсінкі чатыры гульцы здалі станоўчыя тэсты на каранавірус, паведамляе клубная прэс-служба.
У Мінску "Ёкерыт" згуляў у нядзелю з дынамаўцамі матч чэмпіянату КХЛ і нечакана прайграў (3:5). Яшчэ перад пачаткам сезону ўсе хакеісты фінскай каманды прайшлі вакцынацыю ад каранавіруса. Чарговыя тэсты яны здалі пасля вяртання з Беларусі. У выніку каманда аб'явіла пра вымушаную самаізаляцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.