Хакеісты мінскага "Дынама" без галоўнага трэнера разгромлены ў Ніжнім Ноўгарадзе

Хакеісты мінскага "Дынама" без галоўнага трэнера разгромлены ў Ніжнім Ноўгарадзе

Хакеісты мінскага "Дынама" без галоўнага трэнера былі разгромлены ў Ніжнім Ноўгарадзе "Тарпеда" — 0:4 (0:1, 0:1, 0:2). Гэта трэцяе паражэнне запар у чэмпіянаце КХЛ. Крэйг Вудкрафт з-за кепскага самаадчування з камандай у Расію не паехаў. Ён здаваў тэст на каранавірус і атрымаў адмоўны вынік, паведаміла клубная прэс-служба. Не паехаў з камандай і трэнер Андрэй Мезін. Дынамаўцаў часова трэніруе Павел Перапехін.

Хакеісты "Дынама" наракаюць на аслаблены склад каманды. "У нас сапраўды складаная сітуацыя, у такім ўсечаным складзе цяжка гуляць", — сказаў нападаючы Мальтэ Стрэмваль.

На 6 лістапада запланаваны гасцявы матч са "Спартаком".

Хакеісты мінскага "Дынама" без галоўнага трэнера разгромлены ў Ніжнім Ноўгарадзе
Статыстыка / twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі