Хакеісты мінскага "Дынама" дома абыгралі "Северсталь" — 2:1
25 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прымалі на сваёй пляцоўцы "Северсталь" з Чарапаўца. Сустрэча скончылася перамогай "зуброў" — 2:1 (0:0, 1:0, 1:1).
У гаспадароў шайбы забілі Арцём Дзямкоў (на 27-й хвіліне) і Шэйн Прынс (49). У "Северсталі" адзіная шайба на рахунку Якаба Берглунда (42).
Для дынамаўцаў гэта трэцяя перамога ў чэмпіянаце КХЛ запар.
27 студзеня "зубры" будуць прымаць ніжагародскае "Тарпеда".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.