Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі ніжагародскае "Тарпеда" — 5:1

Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі ніжагародскае "Тарпеда" — 5:1

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" 17 кастрычніка ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прымаў у сябе ў гасцях ніжагародскае "Тарпеда". Гульня скончылася ўпэўненай перамогай гаспадароў з лікам 5:1 (1:0, 2:1, 2:0).

Лік на 4-й хвіліне адкрыў Куінтан Хаўдэн. На 24-й хвіліне Ілля Шынкевіч замацаваў перавагу дынамаўцаў. На 31-й хвіліне тарпедавец Міхаіл Смолін "размачыў" лік, аднак гэта была адзіная шайба, якую ўдалося забіць гасцям. Гаспадары ўпэўнена ірваліся наперад: на 37-й хвіліне Аляксандр Кулакоў забіў трэцюю шайбу, а на 43-й Уладзімір Дзянісаў — чацвёртую. За тры хвіліны да канца сустрэчы Хаўдэн аформіў дубль, забіўшы апошнюю шайбу ў гульні. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі