Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі яраслаўскаму "Лакаматыву" — 1:4
У Яраслаўлі 13 лютага хакеісты мінскага "Дынама" сустракаліся з мясцовым "Лакаматывам". Гульня скончылася з лікам 4:1 (2:0, 1:0, 1:1) на карысць гаспадароў.
Адзіную шайбу ў "зуброў" на 53-й хвіліне гульні здолеў забіць Раян Спунер — пры ліку 0:3. Аднак пасля гэтага хакеісты "Лакаматыва" забілі гасцям яшчэ адзін гол.
Нагадаем, што папярэдні матч "зубры" выйгралі ў рыжскіх дынамаўцаў, аднак усё адно застаюцца ўнізе турнірнай табліцы КХЛ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.