Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях абыгралі "Северсталь"
Перамогай завяршылі хакеіты мінскага "Дынама" першы матч у новым годзе.
3 студзеня яны гулялі ў гасцях у чарапавецкай "Северсталі". Гульня завяршылася з лікам 5:3 (2:1, 2:0, 1:2) на карысць "зуброў".
Самую прыгожую шайбу закінуў Дзмітрый Корабаў на 13-й хвіліне сустрэчы — у падзенні.
Вы будете пересматривать это видео снова и снова! Дмитрий Коробов забрасывает чудо-гол после сольного прохода!
— ХК Динамо-Минск | HC Dinamo Minsk (@hcdinamoby) January 3, 2022
Гол месяца? Сезона?? pic.twitter.com/BJT7q4q63E
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.