Хакеісты мінскага “Дынама” выйгралі па булітах у “Барыса” — 3:2 (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” выйгралі па булітах у “Барыса” — 3:2 (відэа)

Хакеісты мінскага “Дынама” выйгралі па булітах у “Барыса” — 3:2 (1:1, 1:0, 0:1, 0:0, 1:0). Чарговы матч чэмпіянату КХЛ у сераду прайшоў на “Мінск-Арэне”. Лік адкрыў Талтат Жайлаўаў на 13-й хвіліне, праз 6 хвілін Аляксандр Кітараў яго зраўняў. На 38-й колькасную перавагу рэалізаваў Куінтан Хаўдэн. Перамога была блізкая, але на апошняй хвіліне госці закінулі другую шайбу, у большасці вызначыўся Найджэл Доўс. У авертайме быў выдалены на 2 хвіліны гулец гасцей, але мінчукі гэтую перавагу не выкарысталі.

Серыю булітаў лепш выканалі хакеісты мінскага “Дынама”. Шайбы закінулі Куінтан Хаўдэн і Андрэй Сцяпанаў. А вось брамнік Юнас Энрат адбіў усе чатыры кідкі гульцоў “Барыса”.

Пасля 18 матчаў у беларускага клуба 22 ачкі. 6 кастрычніка мінскае “Дынама” згуляе ў Маскве з мясцовым “Дынама”, пачатак у 19.30. Два дні таму на “Мінск-Арэне” мінчукі разграмілі маскоўскіх дынамаўцаў з лікам 5:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі