Хакеісты зборнай Беларусі перамаглі Венгрыю — 2:1
Каманда Глена Хэнлана з перамогі стартавала на польскім этапе Еўравыкліку ў Гданьску.
Усе шайбы былі закінутыя ў трэцім перыядзе, у беларусаў вызначыліся Саламонаў (43-я хвіліна) і Усенка (51-я, у большасці). Венгры закінулі шайбу на апошняй хвіліне.
Беларуская зборная гуляла ў наступным складзе: Коваль; Стасенка — Гарошка, Плат — Гаўрус — Яфіменка; Антонаў — Усенка, Саламонаў — Кітараў (капітан) — Кіслы; Казнадзей — Філічкін, Камароў — Волкаў — Дрозд; Лапачук — Восіпаў — Елісеенка; Паўловіч.
"Пасля падобных паядынкаў пачынаеш яшчэ больш цаніць нашых топ-майстроў, накшталт Грабоўскага, Касціцыных, Калюжнага, Кальцова і іншых, — цытуе словы Хэнлана "Прессбол". — Калі яны ў камандзе, яна гуляе зусім інакш".
Сёння беларусы гуляюць з італьянцамі, а заўтра — з палякамі.
Фота — Прессбол