Хакеісты зборнай Беларусі ў авертайме прайгралі Чэхіі — 2:3
Хакеісты зборнай Беларусі ў авертайме прайгралі Чэхіі — 2:3 (0:0, 1:2, 1:0, 0:1). Гэта яе трэці матч на сусветным чэмпіянаце ў Латвіі (раней было паражэнне ад славакаў і перамога над шведамі). Дзякуючы нічыі ў асноўны час, беларусы зарабілі ачко.
Шайбы ў беларускай зборнай закінулі Ягор Шаранговіч і Уладзіслаў Яроменка.
На 26 траўня запланаваны матч Беларусь — Вялікабрытанія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.