Хакейнае "Дынама-Мінск" на "Мінск-Арэне" прайграла "Сібіры" — 2:3

"Дынама" закідвае "Сібіры" / t.me/hcdinamominskofficial
"Дынама" закідвае "Сібіры" / t.me/hcdinamominskofficial

Увечары 12 верасня мінскае "Дынама" на "Мінск-Арэне" прайграла "Сібіры" матч чэмпіянату КХЛ. Сустрэча скончылася з лікам 2:3.

Беларусы закінулі ўжо на 5-й хвіліне — сваю першую шайбу за "Дынама" забіў амерыканскі форвард Шэйн Прынс. Але далей "зубры" прапусцілі тры шайбы запар. А адыграць змаглі толькі адну — за 44 секунды да фінальнай сірэны.

Матч наведала 12356 гледачоў. Яны сталі сведкамі першай у гісторыі КХЛ бойкі ў выкананні абаронцы "Дынама" Алега Явенкі. Зрэшты, супернік не стаў яму адказваць, беларус зарабіў выдаленне і паехаў на лаўку штрафнікоў.

Наступны матч хатняй серыі каманда Крэйга Вудкрафта правядзе з "Металургам" з Магнітагорска. Гэтая гульня пройдзе ў нядзелю, 15 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі