Хакейная зборная Беларусі пачала падрыхтоўку да чэмпіянату свету
Хакейная зборная Беларусі пачала вырашальны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, які 5-21 траўня пройдзе ў Парыжы і Кёльне. У сённяшняй трэніроўцы ўдзельнічаў 31 хакеіст. Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, Лінгле, Плат, Лаланд і Бэйлен з розных прычынаў пакуль не з камандай.
Бліжэйшыя матчы каманда Дэйва Льюіса правядзе 7 і 8 красавіка ў рамках “Еўрапейскага хакейнага выкліку” на выездзе супраць Латвіі. 14 красавіка ў Жлобіне, а 15-га ў Бабруйску беларуская зборная прыме каманду Германіі, 21 і 22 красавіка ў Гродне — зборную Швецыі. 30 красавіка і 1 траўня беларусы згуляюць у гасцях з французамі.