Хакейны клуб "Юнацтва-Мінск" купляе 30 упаковак мілдранату
На сайце дзяржаўных закупак з'явілася абвестка пра тэндар ад хакейнага клуба "Юнацтва-Мінск". Клуб купляе за кошт бюджэту 30 упаковак мілдранату.
Гэты прэпарат з пачатку 2016 года быў прызнаны Сусветнай антыдопінгавай асацыяцыяй (WADA) допінгам. Менавіта яго ўжыванне стала прычынай шматлікіх дыскваліфікацыяў у спартовым свеце.