Хлопец і дзяўчына пабілі пракурора, які спыняў іх бойку
Суд Мазырскага раёна асудзіў 22-гадовага жыхара Нароўлі і яго 19-гадовую знаёмую. Як паведамляе прэс-служба пракуратуры, іх прызналі вінаватымі ў гвалце ў дачыненні да асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.
Здарэнне адбылося ў лістападзе 2021-га. Нецвярозыя хлопец і дзяўчына ўчынілі бойку на вуліцы Камсамольскай у Нароўлі. Пракурор раёна, які стаў сведкам здарэння, запатрабаваў спыніць бойку і выклікаў міліцыянтаў.
Пры гэтым ён прадставіўся. Але на парачку гэта не зрабіла ніякага ўражання, і яны, як кажуць у пракуратуры, "ужылі фізічную сілу" да яго.
Хлопцу прысудзілі тры месяцы арышту, а дзяўчыну аштрафавалі на 1280 рублўё (40 базавых велічынь).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.