Хлопец з Бразіліі пабіў рэкорд хуткасці набору SMS
18-гадовы бразілец Марсэль Фернандэс Філья ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса.
Ён пабіў сусветны рэкорд хуткасці набору SMS-паведамленняў на экране смартфона. Спаборніцтва адбылося ў красавіку ў Нью-Ёрку. Яго ўдзельнікі павінныя былі як мага хутчэй набраць у выглядзе SMS фразу з 26 слоў на англійскай мове. У Фернандэса на гэта пайшло 18,19 секунды.
Рэкардсмен прызнаўся, што не лічыць сябе звар'яцелым на высокіх тэхналогіях, аднак увесь час карыстаецца сваім смартфонам. "Здольнасць хутка набіраць тэкст дапамагае мне штодня, бо я магу адначасова рабіць мноства спраў", — цытуе словы Фернандэса ВВС.