Хрыстас Пургурыдэс: Лукашэнку напляваць на нашыя рэзалюцыі
Дакладчык па Беларусі юрыдычнага камітэта ПАСЕ Хрыстас Пургурыдэс выступіў падчас дэбатаў па беларускай праблеме ў Страсбургу. Як перадае сайт АГП, дэпутат з Кіпра заявіў, што Лукашэнку "напляваць на нашыя рэзалюцыі. Ён упэўнены, што мы звалімся да яго ног. Мы павінны пакласці гэтаму канец. Не павінна быць ніякіх кантактаў з беларускімі ўладамі".