Ігар Глод вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генштаба
Генерал-маёр Ігар Глод вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генштаба Узброеных Сіл Беларусі па баявым кіраванні. Адпаведны ўказ у панядзелак, 27 чэрвеня, падпісаў кіраўнік дзяржавы. БЕЛТА адзначае, што Глод звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Ён мае права нашэння вайсковай формы вопраткі і знакаў адрознення.
Вядома, што на пасаду намесніка начальніка Генштаба Ігар Глод быў прызначаны ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 578 ад 28 кастрычніка 2008 г. Да таго часу ён працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.