Ілан Маск прапанаваў варыянт міру паміж Украінай і Расіяй

Ілан Маск / forbes.ru
Ілан Маск / forbes.ru

Прадпрымальнік і мільярдэр Ілан Маск прапанаваў  свой варыянт міру паміж Украінай і Расіяй:

— паўтарыць "рэферэндумы", але пад назіраннем ААН; 
— Крым фармальна ўваходзіць у склад Расіі, як гэта было з 1783 года (да "памылкі" Хрушчова);
— водазабеспячэнне Крыма;
— Украіна застаецца нейтральнай.

Каментуючы свае прапановы, Маск дадаў: "Вельмі верагодна, што ў канчатковым выніку так і будзе, пытанне толькі ў тым, колькі людзей загіне да таго. Таксама варта адзначыць, што магчымым, хоць і малаверагодным, вынікам гэтага канфлікту з'яўляецца ядзерная вайна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі