Ільготы айцішнікам могуць урэзаць, “каб выплаціць сямейны капітал”

Ільготы для рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій могуць урэзаць. Гэта прадугледжвае праект дэкрэта прэзідэнта: узнёскі ў фонд сацыяльнай абароны вырастуць удвая, а падатак да 10%. Пры гэтым зараз нельготнікі плацяць падатак у 13%.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар Міністэрства фінансаў Ірына Комар.

Ірына Комар: “Гэта абумоўлена неабходнасцю рэалізацыі указа прэзідэнта, які прадугледжвае выплату шматдзетным сем’ям сямейнага капіталу”.

Пры гэтым ільготы для рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій усё адно захоўваюцца: меншы падатак і меншыя выплаты ў фонд сацыяльнай абароны.

Нагадаем, з 1 студзеня падатак для ўсіх нельготнікаў вырас на 1%. Таксама павялічыліся ўзнёскі ў фонд сацыяльнай абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі