Імем загінулага беларуса хочуць назваць вуліцу ў Львове
Львоўская філія партыі "Свабода" прапанавала прысвоіць званне ганаровага грамадзяніна горада пяці загінулым удзельнікам сутычак у Кіеве.
Іх сем'ям прапануюць выплаціць матэрыяльную дапамогу ў памеры 5000 еўра.
Як інфармуе Радыё "Свабода", з такой прапановай партыя звярнулася ў Львоўскую гарадскую раду. Ганаровае званне прапануюць даць пяці загінулым — Сяргею Нігаяну, беларусу Міхаілу Жызнеўскаму, львавяніну Юрыю Вярбіцкаму і яшчэ двум неапазнаным асобам.
Дарэчы, партыя "Свабода" мае бальшыню ў мясцовай радзе.
Фота з сацыяльных сетак