Інак Мікалай распавёў пра таямніцы "празмернай сарамлівасці" беларусаў
У Мінскіх духоўных семінарыі і акадэміі прайшла сустрэча-лекцыя аб значэнні беларускай мовы ў сучасным Праваслаўі.
Са студэнтамі і выкладчыкамі духоўных школ асабістым досведам падзяліўся інак Мікалай (Алег Бембель, паэт Зьніч).
Адно з пытанняў датычыла таго, чаму беларусы не размаўляюць на роднай мове.
"З-за празмернай сарамлівасці, — цытуе словы інака Мікалая "Газета Слонімская". — Гэта пайшло, як лічу, з тых часоў, калі мову падзялілі на панскую і мужыцкую. Мы перажываем тое ж, што адбывалася ў часы Пушкіна, калі мовай вышэйшых саслоўяў лічылася французская, а руская мова — мужыцкай. Але іншамоўны уплыў павінен ператварыцца ў танальнасці нацыянальнай культуры".
Таксама інак Мікалай распавёў пра неабходнасць здзяйснення богаслужэнняў на беларускай мове. На яго думку, штучна нічога мяняць нельга. Царкоўнаславянская мова "павінна быць захавана да другога Прышэсця", мяркуе інак Мікалай. Але калі з’явіцца неабходнасць здзяйсняць богаслужэнне на сучаснай беларускай мове, святар павінен быць гатовы яго здзейсніць.
Інак Жыровіцкага манастыра: манархію можна ўвесці дэкрэтам прэзідэнта
Фота — gs.by