Інданезія: Рэйс AirAsia QZ8501, відаць, ляжыць на дне мора

Кіраўнік інданэзійскай пошукава-выратавальнай службы мяркуе, што самалёт авіякампаніі AirAsia ці яго абломкі знаходзяцца на дне мора. Аднак да гэтага часу ніякіх дакладных слядоў самалёта выявіць не ўдалося, адзначае ВВС.

Нагадаем, што аэробус знік з радараў наземных службаў у 6 гадзін 24 хвіліны раніцы паводле мясцовага часу ў нядзелю, праз 42 хвіліны пасля вылету з аэрапорта горада Сурабая. На борце лайнера, што накіроўваўся ў Сінгапур, знаходзіліся 162 чалавекі.

Улады горада Сурабая паведамляюць, што пошукавыя каманды толькі сёння дабраліся да раёна ў Яванскім моры, куды мог, як мяркуецца, зваліцца самалёт.

Паведамляецца, што пілоты звярнуліся з запытам на змяненне курсу палёту і набор вышыні з-за дрэннага надвор'я. Аднак сігналаў бедства перад тым, як знікнуць, самалёт не пасылаў. У запыце на змену вышыні палёту пілотам адмовілі, бо на гэтым эшалоне ў той жа час знаходзіўся іншы самалёт.

Прадстаўнік інданэзійскіх ВПС заявіў, што ў раёне пошукаў самалёта знайшлі нафтавыя плямы. Аднак пакуль не зразумела, ці гэта сляды паліва зніклага самалёта, ці сляды марскіх караблёў.

Фота — ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі