Інфляцыя ў Беларусі за 2017 год склала 4,6%
У снежні 2017 года індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў параўнанні са снежнем 2016-га склаў 104,6%. Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У параўнанні з лістападам 2017-га інфляцыя ў снежні склала 0,2%.
Дарэчы, афіцыйны прагноз інфляцыі ў Беларусі на 2017 год спярша быў 9%, але ў траўні ўлады знізілі яго да 5,5−6%.
Харчовыя тавары ў снежні 2017 года ў параўнанні з лістападам падаражэлі на 0,7%, а за год — на 4,2%. Нехарчовыя тавары ў параўнанні з лістападам сталі таннейшымі на 0,9%, а за год іх кошт вырас на 2%.
Індэкс коштаў і тарыфаў на платныя паслугі ў снежні ў параўнанні з лістападам павялічыўся на 0,5%, а за год — на 9,5%.