Інфляцыя ў Беларусі за люты склала 0,9%

Інфляцыя ў Беларусі за люты склала 0,9%

У лютым 2018 года індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў параўнанні са студзенем вырас на 0,9%. У параўнанні са снежнем 2017 года рост склаў 1,7%, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Харчовыя тавары ў мінулым месяцы ў параўнанні са студзенем 2018 года падаражэлі на 0,6%, а ў параўнанні з лютым 2017 года — на 3,9%.

Кошты на нехарчовыя тавары павысіліся на 0,2% у параўнанні са студзенем 2018 года. Калі параўноўваць з лютым 2017-га, то рост склаў 2,2%.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў лютым у параўнанні са студзенем 2018 года склаў 102,5%. У параўнанні з лютым 2017 года ён роўны 110,9%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі